Распачаты з прыняцця новага закону працэс перарэгістрацыі рэлігійных арганізацыяў у Беларусі набліжаецца да заканчэння. Апытаныя «Белсатам» эксперты мяркуюць, што ягоная мэта – зачыстка нелаяльных і кантроль тых, хто застанецца. У выніку ж беларусы страчваюць чарговы астравок свабоды, як і важныя сацыяльныя праекты, што гэтыя арганізацыі праводзілі.
Праваслаўны Свята-Елісавецінскі манастыр (СЕМ) у Менску, які актыўна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і вайну Расеі супраць Украіны, сутыкнуўся з фінансавымі правяраннямі і абмежаваннем сваёй дзейнасці. Гэта паведамляюць незалежныя рэсурсы і пацвердзілі «Белсату» у самім манастыры.