Расейская праваслаўная царква (РПЦ) робіцца інструментам гібрыднай вайны. Якім чынам Масква запрыгоніла Царкву? Якія наступствы мае стварэнне аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Украіны? Што цяпер адбываецца з праваслаўнымі беларусамі?
Працэс запрыгоньвання Царквы расейскаю дзяржаваю фактычна распачаўся ў XV стагоддзі. Тады маскоўскі князь Васіль Цёмны не падтрымаў ідэяў Фларэнтыйскай уніі (спробы аб’яднаць каталіцкі і праваслаўны свет), разарваў стасункі з Канстанцінопалем, выгнаў тагачаснага мітрапаліта Ісідара і сам прызначыў свайго стаўленіка – Іону.
Завяршыў гэты працэс Пётр І. Ён зліквідаваў інстытут патрыярхіі ды заснаваў у 1721 годзе Сінод, найвышэйшы царкоўны орган, дзе галоўную кіроўную ролю займаў свецкі чыноўнік – обер-пракурор. Расейскі імператар нават адмяніў тайну споведзі, калі грахі мелі антыўрадавы характар.
Сёння пуцінскі рэжым з дапамогаю Царквы распаўсюджвае ідэі «русского мира», сярод якіх, як гэта ні парадаксальна, – вайна.
Чаму ж гэтая арганізацыя, маючы ўсебаковае падтрыманне дзяржавы, зазнала балючыя паразы і ва Украіне, і ў Беларусі? Як так сталася, што Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асудзіў гвалтоўныя дзеянні сілавікоў Лукашэнкі, а ўва ўсёй Расеі не знайшлося архіепіскапа, які б выступіў супраць вайны ва Украіне? Як Кіеў дамогся ў 2019 годзе Томасу аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны?
Госці праграмы:
- Наталля Васілевіч (Беларусь) – тэалагіня, мадэратарка групы «Хрысціянская візія», заснавальніца і рэдактарка часопісу міждысцыплінарных даследаванняў хрысціянства «Збожжа»;
- айцец Георгій Рой (Беларусь) – праваслаўны святар Сусветнага патрыярхату, былы настаяцель Свята-Пакроўскага сабору ў Горадні;
- Ксенія Лучэнка (Расея) – кандыдатка філалагічных навук, журналістка, якая спецыялізуецца ў праваслаўнай тэматыцы, аўтарка тэлеграм-каналу «Православие и зомби»;
- Паўло Смыцнюк (Украіна) – навуковы працаўнік у галіне рэлігіязнаўства Прынстанскага ўніверсітэту, экс-дырэктар Інстытуту экуменічных даследаванняў Украінскага каталіцкага ўніверсітэту ў Львове.
Аўтарка і вядоўца – Наста Ільіна, гісторык, кандыдатка гуманітарных навук.
У адным з выданняў праграмы ўжо апавядалася, як Беларусь ледзь не зрабілася пратэстанцкаю краінаю:
У розны час рабіліся спробы аб’яднаць каталікоў і праваслаўных. У выніку адною з такіх спробаў з’явілася Грэка-каталіцкая царква, або Уніяцкая:
Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: mil.ru; Meddy Huduti / unsplash