Лукашэнкаўскія гісторыкі прасоўваюць наратыў, што ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай панавала поўнае бяспраўе, а шляхта, якая складалася з адных палякаў, прыніжала беларускі народ і нішчыла яго культуру і мову. Наколькі гэта далёка ад праўды?
Адно з галоўных заданняў прапаганды і гістарычнай палітыкі Аляксандра Часам Не Да Законаў Лукашэнкі – разарваць сувязь Беларусі са спадчынаю ВКЛ і Рэчы Паспалітай і быць часткаю расейскага імперскага наратыву.
Насамрэч беларусы з суседзямі маюць даўнія традыцыі права і досвед пабудовы сапраўднай прававой дзяржавы, дзе законам падпарадкоўваўся нават манарх. Хто складаў законы ў ВКЛ? Як дабіваліся іх выканання? У чым заключалася паланізацыя шляхты на беларускіх землях? Чаму Статут ВКЛ пратрымаўся ў сіле ажно тры стагоддзі?
Госці праграмы:
- Анджэй Закшэўскі (Польшча) – прафесар, гісторык права, выкладчык факультэту права і адміністравання Варшаўскага ўніверсітэту;
- Андрэй Радаман (Беларусь) – дактарант Беластоцкага ўніверсітэту, былы працаўнік НАН Беларусі;
- Андрэй Блануца (Украіна) – кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы працаўнік аддзелу гісторыі Украіны сярэдніх вякоў і ранняга новага часу Інстытуту гісторыі Украіны.
Аўтарка і вядоўца – Наста Ільіна, гісторык, кандыдатка гуманітарных навук.
Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: Wikimedia Commons