На расейскім рынку назіраецца істотнае скарачэнне продажу грузавых аўтамабіляў. Пра гэта сведчаць звесткі «Автостат Инфо». Падзенне закранае шмат якія кампаніі – як расейскія, гэтак і замежныя, у тым ліку беларускія.
Пакуль яшчэ чакаюцца вынікі экспертнага разбору, звязанага з аднаўленнем падзеяў падчас аварыі аўтобуса, у якой пацярпелі беларус і ўкраінцы, 29 красавіка ў Польшчы. Пра гэта «Белсату» распавялі ў акруговай пракуратуры Варшавы ва Урсынаве.