Анастасія Калашнікава, фельчарка-чэмпіёнка Беларусі па тайскім боксе, з 1 верасня застаецца без працы – кіраўніцтва 6-й падстанцыі хуткай дапамогі Менску не знайшло падставаў працягнуць з ёю кантракт.
Паведамленне аб непрацягненні кантракту Анастасія выклала ў сябе ў інстаграме, і напісала, што іншых супрацоўнікаў не звальняюць нават за распіванне алкаголю на працы, знявагу адміністрацыі, калі яны «верныя цару».
Анастасія працуе фельчаркай у выязной брыгадзе хуткай дапамогі. Жанчына паспяхова сумяшчае працу на «хуткай» і спорт – фельчарка неаднаразова выйгравала чэмпіянаты Беларусі па тайскім боксе (муай-тэй), кікбоксінгу, была прызёркаю міжнародных турніраў.
У студзені гэтага года Калашнікаву затрымалі каля метро «Пушкінская» – фельчарка праходзіла побач з дзяўчатамі, якія ставілі знічы на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Анастасію тады судзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і аштрафавалі на 870 рублёў.
ГГ, belsat.eu