Зяленскі назваў мяжу адзіным, што з'яўляецца агульным для Расеі і Украіны


Новаабраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сваёй старонцы ў «Facebook’у» падзяліўся меркаваннямі пра тое, як ён мае намер развіваць стасункі з Расеяй. Галоўнай умовай нармалізацыі стасункаў з Масквой Зяленскі называе поўнае вяртанне Кіеву кантролю над дзяржаўнай мяжой.

«Доўга думаў пра тое, што ж агульнага ёсць у Украіны і Расеі. Рэальнасць такая, што на сёння пасля анексіі Крыму і агрэсіі на Данбасе з агульнага ў нас засталіся толькі 2295 кіламетраў 400 метраў дзяржаўнай мяжы», – напісаў Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго словаў, Расея павінна вярнуць Кіеву «кантроль над кожным міліметрам мяжы. І толькі тады мы зможам працягнуць пошукі« агульнага », – дадаў палітык.

«Спыненне экспарту нафтапрадуктаў, адкрыццё пунктаў выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам Данбасу, утрыманне ўкраінцаў у палоне. Усё гэта ні на крок не набліжае ўрэгуляванне стасункаў паміж нашымі краінамі. І «братнімі» такія адносіны дакладна назваць нельга», – дадаў Зяленскі.

Актор таксама звярнуў увагу і на рашэнне расейскага тэлеканала НТВ паказаць знятае для яшчэ ў 2011 годзе шоў «Магія», дзе ён выступаў у якасці вядоўцы.

«Удзел у тэлешоў зрабіла мяне самым папулярным чалавекам ва Украіне і дапамагло стаць прэзідэнтам. Але ў мяне няма ніякага жадання пабудаваць палітычную кар’еру ў Расеі дзякуючы паказу шоў, знятага шмат гадоў таму», – падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.

Hавiны
«Новае шоу», запісанае ў 2011 годзе з Зяленскім у якасці вядоўцы, выйдзе на НТВ
2019.04.28 17:51

Паказ «Магіі« Зяленскі лічыць спробамі расейскіх палітыкаў «асвоіць для сябе новы жанр – спекуляваць яго імем у публічнай прасторы».

Hавiны
Зяленскі параіў Пуціну «не спакушаць грамадзянаў Украіны» расейскімі пашпартамі
2019.04.28 09:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў