Завод АКБ пад Берасцем запусцяць у гэтым месяцы


Акумулятарны завод пад Берасцем запрацуе ў чэрвені, распавялі Tut.by на прадпрыемстве. Раней паведамлялася, што завод запусцяць у траўні.

Праца прыёмнай камісіі прадпрыемства працягнутая ў сувязі з правядзеннем дадатковай тонкай данастройкі газаачышчальнага абсталявання, сцвярджае менеджар па карпаратыўным кіраванні аховай навакольнага асяроддзя 1AK-GROUP (ТАА «ПАК-кіраванне») Аляксандр Юнкевіч.

«Падкрэслім, што намі ўсталяваныя вельмі жорсткія нормы па выкідах і зараз мы змагаемся за грамы выкідаў у год і вядзем усе неабходныя працы для дасягнення устаноўленых ГДК (гранічна дапушчальных канцэнтрацый)», — растлумачыў суразмоўца.

Акумулятарны завод будуецца у свабоднай эканамічнай зоне «Берасце» кампаніяй «АйПауўэр». Жыхары горада і прылеглых весак лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўюі навакольнаму асяроддзю. Больш за год людзі выходзяць на пратэсты на плошчу Леніна ў Берасці.

ВІДЭА
«Проста хочацца жыць». Як берасцейцы ўдзень і ўначы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу
2019.05.25 11:43

КА belsat.eu

Стужка навінаў