Затрыманага кіраўніка Салігорскага раёну выпусцілі з ізалятару


Кіраўніка Салігорскага раёну Алега Паскробку, які быў затрыманы 17 чэрвеня як падазраваны ў лабіяванні ды атрыманні незаконнага ўзнагароджання 2000 еўраў, адпусцілі пад хатні арышт.

Hавiны
Сілавікі затрымалі старшыню Салігорскага райвыканкаму
2019.06.18 21:42

Чыноўнік правёў у менскім ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна трое сутак, пасля чаго да яго была ўжытая іншая захада стрымання, паведамляе TUT.by.

Алегу Паскробку забаронена выходзіць з дому, карыстацца тэлефонам, інтэрнэтам, прымаць гасцей.

Hавiны
Затрыманага старшыню Салігорскага райвыканкаму абвінавацілі ў лабіяванні інтарэсаў замежнага бізнесу
2019.06.19 15:34

Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго на гэтую пасаду ў жніўні 2017 года. Да гэтага Паскробка з 2015 года працаваў першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Старшыню Салігорскага райвыканкаму вінавацяць у лабіяванні інтарэсаў замежнага бізнесу падчас працы на пасадзе першага намесніка міністра. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў