Сілавікі затрымалі старшыню Салігорскага райвыканкаму


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць старшыні Салігорскага райвыканкаму. Учора, 17 чэрвеня чыноўнікі затрымалі працаўнікі міліцыі па падазрэнні ў здзяйсненні карупцыйнага злачынства, піша афіцыйны тэлеграм-канал СК.

«Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя па ч.3 арт.426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэксу. Падзеі злачынства мела месца падчас працы падазраванага ў папярэдняй пасады. Праводзіцца расследаванне», – паведамілі ў СК.

Імя затрыманага не агучваецца. Аднак на дадзены момант кіраўніком Салігорскага райвыканкама з’яўляецца 40-гадовы Алег Паскробка. Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго на гэтую пасаду ў жніўні 2017 года. Да гэтага Паскробка з 2015 года працаваў першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Алег Паскробка. Крыніца – soligorsk.by

«Што тычацца Салігорску, вы ведаеце, што там адбылося з кіраўніком. Таму вам прыйдзецца падымаць імідж улады ў Салігорскім раёне», – казаў Лукашэнка падчас прызначэння.

Папярэдніка Паскробкі на пасадзе старшыні райвыканкаму таксама абвінавацілі ў карупцыі. Летам 2017 года ў дачыненні да старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэту Аляксандра Рымашэўскага распачалі крымінальную справу за атрыманне хабару. Мінаблсуд прысудзіў Рымашэўскага да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Аб’ектыў
«Пыталі ў дзяцей, ці не бачылі ў пяску канверцік». Як і за што затрымалі кіраўніка Салігорску па мянушцы Даяр
2017.06.03 22:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў