Замест параду на Дзень Незалежнасці Зяленскі прыняў рашэнне выплаціць прэміі ўкраінскім вайскоўцам


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў не праводзіць «дарагога і пампезнага параду» на Дзень Незалежнасці краіны, а вылучыць 300 мільёнаў грыўняў (11, 787 мільёнаў долараў ЗША) на прэміі ўкраінскім вайскоўцам.

«24 жніўня на Дзень Незалежнасці Украіны ў нас ладзіцца вайсковы парад, такі пампезны і дакладна нятанны. Мне падаеццалепей, што замест параду лепш гэтыя грошы вылучыць нашым героям, нашым вайскоўцам. І мы прынялі рашэнне выдзеліць 300 мільёнаў грыўняў на прэміі ўсім нашым вайскоўцам: гэта салдаты тэрміновай службы, курсанты, сяржанты, афіцэры», – сказаў Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце, апублікаваным на яго старонцы ў Facebook.

Hавiны
Украіна вярнула больш за тры мільёны долараў з рахункаў Януковіча
2019.05.10 13:38

«Але ушаноўваць нашых герояў мы будзем, святкаваць Дзень Незалежнасці мы будзем. Але будзе новы фармат», – дадаў Зяленскі.

У сваю чаргу былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка раскрытыкаваў гэтую ініцыятыву Уладзіміра Зяленскага.

Hавiны
Леанід Кучма распавёў, пры якіх умовах Украіна скасуе блакаду «ЛДНР»
2019.06.19 19:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў