Але хуткі развал СССР ды вайна з суседнім Азербайджанам адсунулі трагедыю на другі план. За наступныя 27 гадоў незалежнасці ўлады Арменіі не знайшлі часу ды магчымасці, каб дапамагчы пацярпелым. З прыходам новай улады ў закладнікаў Спітаку нараджаецца надзея. Пра лёс забытых жыхароў з самага эпіцэнтру землятрусу – рэпартаж Ігара Кулея, Сяргея Пелясы і Сяргея Марчыка.