З замарожаных рахункаў Кадафі знікла € 10 млрд


З рахункаў бельгійскага банку «Euroclear Bank», якія належалі атачэнню былога лідара Лівіі Муамара Кадафі, прапала больш € 10 млрд, паведамляе бельгійскае выданне «Le Vif».

Па стане на 29 лістапада 2013 года на чатырох замарожаных рахунках «Libyan Investment Authority» і «Libyan Foreign Investment Company» (лівійскія інвестыцыйныя фонды) знаходзілася € 16,1 млрд.

Знікненне буйной сумы заўважылі яшчэ ў 2017 годзе, калі следства па справе аб адмыванні сродкаў паспрабавала накласці арышт на € 16 млрд. На той момант на рахунках засталося крыху больш за € 5 млрд.


У 2011 годзе ў Лівіі пачаліся пратэсты, якія перараслі ў грамадзянскую вайну. Узброены канфлікт скончыўся перамогаю паўстанцаў (падтрымліваліся ЗША, ЕЗ і Лігай арабскіх дзяржаў). 20 кастрычніка 2011 года паўстанцы ўзялі ў палон кіраўніка Лівіі Муамара Кадафі, а пазней забілі яго. Кадафі кіраваў Лівіяй з 1969 года.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары