Крэмль адмовіў у памілаванні Сянцова і патлумачыў чаму


Укранскі тэлеканал «Громадское» апублікаваў адказ Упраўлення па забеспячэнню канстытуцыйных правоў грамадзян пры Адміністрацыі прэзідэнта РФ, дасланы маці Алега Сянцова. Яна папрасіла памілаваць сына.

У дакуменце адзначаецца, што «працэдура памілавання пачынаецца з хадатайніцтва асуджаннага». А таксама падкрэсліваецца, што канчатковае рашэнне будзе прымаць Уладзімір Пуцін.

Адказ Упраўлення па забеспячэнню канстытуцыйных правоў грамадзян пры Адміністрацыі прэзідэнта РФ

«Алег адназначна не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні», – паведаміла украінскаму тэлеканалу стрыечная сястра Алега Сянцова Наталля Каплан.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў галадае з 14 траўня, патрабуючы вызваліць з расейскіх турмаў украінскіх палітвязняў. Федэральная служба выканання пакаранняў называе яго стан «здавальняючым» і заяўляе, што працягвае «лячэнне, накіраванае на падтрыманне арганізма».

Рэжысёра абвінавацілі ў тэрарызме на на тэрыторыі Крыма (падпал офісу партыі «Единая Россия», які раней належаў украінскай «Партыі рэгіёнаў» і планаванні падрыву помніка Леніна). Сянцова асудзілі на 20 гадоў турмы.

ЮВ, belsat.eu, паводле ru.hromadske.ua

Стужка навінаў