Як мы шукалі радыяцыю. Кароткая інструкцыя «Белсату»


3 часу выбуху на Чарнобыльскай АЭС прайшло 33 гады. Belsat.eu знайшоў дазіметр і правёў сваю ўласную экспертызу шкоды, нанесенай наваколлю 33 гады таму. І вось нашая інструкцыя.

Найперш шукаем прыладу. Побытавы дазіметр у нашай краіне знайсці вельмі проста. Яго можна набыць у інтэрнэт-крамах, а таксама ўзяць напракат. Пасля першага кроку трэба разабрацца, як карыстацца дазіметрам. Справа не на хвіліну, але «YouTube» дапаможа з гэтым складаным пытаннем.

Варта звярнуць увагу на мэблю, харчы, а таксама на старыя рэчы з часу выбуху, асабліва калі яны былі прывезеныя з забруджаных раёнаў. Падводзім вынікі.

Робім замеры. Мінімум па тры сесіі на кожны прадмет ці пакой, вылічваем сярэднюю лічбу (сярэдняя лічба – на фота)

А вынікі ў нас несуцяшальныя: радыяцыя ёсць вакол нас ува ўсім у большай ці меншай ступені, такога жаданага нуля не паказаў аніводны замер. Эксперты ў радыяцыйнай бяспецы цвердзяць: тыя лічбы, якія атрымалі мы, ёсць нормай. Але ці сапраўды гэта так?

«Не можа быць нормаю хаця б невялікая лічба на дазіметры, – кажа эколаг Ірына Сухій. – Уся праблема ў тым, што мы не ведаем на 100 %, што мы ямо. А на забруджаных тэрыторыях, як мы ведаем, вядзецца буйная сельскагаспадарчая дзейнасць. Паводле нормаў гэтыя прадукты, можа, і не зашкальваюць, але, як па мне, то нормаю павінен быць нуль. І страшна, калі з гэтымі прадуктамі ў наш арганізм трапляюць гэтыя дробныя часціцы ды ўбудоўваюцца ў клеткі, выклікаючы анкалагічныя захворванні ці змену клетак ДНК. Ці шмат хто з нас ездзіў у зоны адчужэння? Калі там пабываць, то становіцца зразумелым, што нічога яшчэ не скончана і будзе шмат год яшчэ цягнуцца».

Якіх прадметаў ці харчоў трэба асцерагацца? «Зерне, якое акумулюе стронцый, малако і ўсё вытворчае ад яго, якія акумулююць стронцый і цэзій, караняплоды, мяса. І варта зазначыць, што сельская гаспадарка ў чарнобыльскіх зонах больш актыўна развіваецца, чымся, напрыклад, у паўночных рэгіёнах, – адзначае эколаг Таццяна Новікава. – Акрамя цэзію і стронцыю, там яшчэ маюцца і іншыя радыенукліды. Як плутоній, які ўжо ператварыўся ў амерыцый. Гэта найстрашнейшыя хімічныя таксіны, якія выклікаюць генетычныя парушэнні ў клетках. А перыяды распаду і паўраспаду ў іх – 24 000 гадоў!»

Hавiны
Ліквідатар аварыі на ЧАЭС: «Смерць прайшла каля мяне»
2019.04.25 11:43

26 красавіка 1986 года адбыўся выбух на ЧАЭС, які лічыцца найбуйнейшаю тэхнагеннаю катастрофай мінулага стагоддзя. Ад аварыі ў Чарнобылі больш за ўсіх пацярпела Беларусь: на яе тэрыторыі асела больш за 70 % радыеактыўных рэчываў.

Марыя Арцыбашава belsat.eu

Стужка навінаў