Цяпер спартсмен на зборах і рыхтуецца да падзеі.
«Атмасфера тут выдатная, усе займаюцца сваёй справай і не згадваюць ніякіх былых канфліктаў, задача стаіць быць маналітнай камандай і перамагаць», – распавёў «Нашай Ніве» баксёр, дадаўшы, што грошы на ягоную паездку адшукаліся адразу, як гэта разнеслі ў інтэрнэце.
Гуркоў прасіў падкрэсліць, што ўдзячны Мінспорту за аператыўны і паспяховы пошук сродкаў.
13 красавіка стала вядома, што адзін з вакалістаў гурта «Brutto» і сусветнавядомы баец, які ў сакавіку чарговы раз стаў чэмпіёнам Беларусі па тайскім боксе, больш не знаходзіцца на стаўцы ў Міністэрстве спорту і дзяржава не плаціць яму заробку. Пад пагрозаю стаў удзел спартоўца ў чэмпіянаце свету, які пройдзе ў шведскім Ёнчопінгу з 19 па 28 мая. Перад гэтым кіраўніцтва Федэрацыі муай-тай і кікбоксінгу крытыкавала здымкі Гуркова з «Пагоняй», ягоныя гістарычныя перапосты ў «Фэйсбуку».
Дзесяціразовага чэмпіёна свету падтрымалі беларусы і праз платформу Talaka.by за адзін дзень сабралі яму неабходную суму – 3 тысячы еўра. Гуркоў вырашыў аддаць грошы на дарачыннасць.
ДР, belsat.eu