Ратавальнікі «запалілі» самую незвычайную ялінку ў краіне. 33-метровая вежа – помнік архітэктуры, найстарэйшае пажарнае дэпо, якому ўжо больш за 100 гадоў.
Акцыя адбылася ў рамках рэспубліканскіх акцый «Нашы дзеці» і «Бяспечны Новы год». Урачыстай цырымоніі папярэднічаў навагодні паказ, на якім прысутнічалі больш за дзвесце выхаванцаў дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў Гарадзенскага раёну.
Ужо сёння ў Горадні зазіхацяць агнямі адзінаццаць ёлак.
ДР, belsat.eu паводле mchs.gov.by