Вераніка Цапкала выехала ва Украіну


Вераніка Цапкала.
Фота: «Белсат»

Жонка экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналогіяў Вераніка Цапкала перасекла раніцай 16 жніўня расейска-украінскую мяжу.

Вераніка Цапкала ўваходзіла ў аб’яднаны штабу падчас перадвыбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай. У дзень выбараў 9 жніўня яна зʼехала ў Маскву з меркаванняў бяспекі.

У ноч з 15 на 16 жніўня стала вядома, што Вераніка Цапкала з дзецьмі спрабуе выехаць ва Украіну. Як паведаміў Валерый Цапкала ў Фэйсбуку, на пункце пераходу «Траебортнае» яе спынілі расейскія памежнікі і некалькі гадзінаў не прапускалі. «Яе вярнулі назад ужо пасля таго як паставілі штамп і яна наблізілася да нейтральнай паласы», – паведамляў ён.

Каля 9:00 Валерый Цапкала заявіў, што ягонай жонцы з дзецьмі ўсё ж дазволілі перасекчы расейскую мяжу ў напрамку Украіны.

Сам экс-кіраўнік ПВТ цяпер таксама знаходзіцца ва Украіне. Учора, 15 жніўня, стала вядома, што супраць Валерыя Цапкалы ў Беларусі распачалі крымінальную справу і абвесцілі ў вышук.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў