Ультраправы кандыдат прызнаў паразу на выбарах у Аўстрыі


Кандыдат ад «Партыі свабоды» Норберт Гофэр прызнаў паразу на выбарах прэзідэнта Аўстрыі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік ягонага выбарчага штабу пасля публікацыі вынікаў экзіт-полаў. Апытанні грамадзянаў Аўстрыі, якія выходзілі з выбарчых участкаў паказваюць, што былы лідар аўстрыйскіх «зялёных» Аляксандр ван дэр Бэлен набраў 53,6 % галасоў, Гофэр – 46,4 %.

У траўні праз парушэнні выбарчага працэсу суд адмяніў вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Аўстрыі, на якіх перамог Ван дэр Бэлен.

У траўні Гофэр таксама прызнаў сваю паразу на выбарах. Тады ў другім туры Аляксандр ван дэр Бэлен набраў 50,3 % галасоў – на 0,6 % больш, чымся ягоны супернік.

Упершыню пасля Другой сусветнай вайны прэзідэнтам Аўстрыі стаў палітык, які не з’яўляецца членам Сацыял-дэмакратычнай або Народнай партыі.

Прэзідэнт Аўстрыі выконвае пераважна цырыманіяльныя функцыі, а выканаўчая ўлада належыць ураду, які ўзначальвае канцлер.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў