Фіён перамог у другім туры праймарыз «Рэспубліканцаў»


Праймарыз апазіцыйных правацэнтрысцкіх сілаў у Францыі вызначылі новага лідара ў прэзідэнцкай гонцы, фінал якой адбудзецца ўжо праз 5 месяцаў.

Ад правацэнтрыстаў на пасаду кіраўніка Францыі прэтэндавалі аднапартыйцы: Франсуа Фіён і Ален Жупэ. Былы прэзідэнт краіны і адначасова лідар «Рэспубліканцаў» – Нікаля Сарказі, пры якім узгаданыя вышэй палітыкі ўзначальвалі ўрады, заняў толькі трэцяе месца ды выбыў з гонкі.

Сарказі абвесціў, што аддасць свой голас за Франсуа Фіёна, які перамог у другім туры праймарыз (адбыліся 27 лістапада). Ален Жупэ прызнаў паразу.

Канчатковыя вынікі праймарыз неўзабаве будуць апублікаваныя.

Барацьба за прэзідэнцкае крэсла ў Францыі пройдзе паміж моцна правым Франсуа Фіёнам і ўльтраправаю Марын Ле Пэн.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў