Лідар ультраправых Аўстрыі прызнаў сваю паразу на прэзідэнцкіх выбарах


Норберт Гофэр звярнуўся да сваіх прыхільнікаў праз «Фэйсбук».

На выбарах прэзідэнта Аўстрыі перамог былы лідар Партыі зялёных Аляксандр Ван дэр Бэлен. У другім туры ён набраў 50,3 % галасоў – на 0,6 % больш, чым ягоны супернік Норберт Гофэр са скрайняй правай Партыі свабоды.

Глядзіце таксама >>> Аўстрыя абрала прэзідэнта: за крок да перамогі быў радыкал[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/IDUc933JwfI?t=23s”][vc_column_text]«Я б хацеў падзякаваць вам за агромністае падтрыманне. Натуральна, мне сёння сумна. Я б хацеў надаць нашай цудоўнай краіне шмат увагі як прэзідэнт. Я застануся верны вам і зраблю свой уклад у пазітыўную будучыню Аўстрыі», – напісаў Гофэр.

«Калі ласка, не адчайвайцеся. Набыткі гэтай выбарчай кампаніі не губляюцца – гэта інвестыцыя ў будучыню».

За некалькі гадзінаў пост сабраў больш за 50 тыс. лайкаў.

Для ультраправага палітыка параза стала нечаканасцю: першыя вынікі падліку галасоў сведчылі пра ягоную перавагу. У першым туры ён наагул абышоў Ван дэр Бэлена з вялікім адрывам: 35,1 % супраць 21 % для лідара зялёных.

Такім чынам прэзідэнтам Аўстрыі ўпершыню пасля Другой сусветнай вайны стаў чалавек не з Сацыял-дэмакратычнай або Народнай партыі. «The New York Times» адзначае, што амаль 50-ціадсоткавы вынік Гофэра стаў самым вялікім поспехам Партыі свабоды, заснаванай у 1950-х былымі прыхільнікамі нацыянал-сацыялістаў.

Прэзідэнт у Аўстрыі – прадстаўнічая пасада. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які ўзначальвае канцлер.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў