Уладзімір Клічко заклікаў Парашэнку і Зяленскага яшчэ раз здаць аналізы


My video-statement on the doping-tests during the Ukrainian elections

A doping-test like the one that took place during the Ukrainian elections – was evaluated in less than 24 hours? Impossible if you ask the experts from Vada, e.g. I will personally bear the costs for an independent test, if the candidates are interested? Drop me a message! My video-statement in Russian language.

Opublikowany przez Klitschka Sobota, 6 kwietnia 2019

Экс-чэмпіён свету па боксе ў суперцяжкай вазе Уладзімір Клічко заявіў, што нядаўняя здача аналізаў кандыдатаў у прэзідэнты Украіны Пятру Парашэнку і Уладзіміра Зяленскага смеху вартая.

«Паважаныя кандыдаты ў прэзідэнты Украіны. Ваша нядаўняя здача аналізаў была смешная, па-іншаму назваць гэта не магу. Я як спартсмен, які пераадолеў трыццацігадовы шлях і здаў сотні такіх аналізаў, ведаю, што пасля здачы аналізаў крыві ці урыны на працягу пары гадзінаў нельга выкласці гэта ў сацыяльных сетках і паказаць, што я – чысты. Гэта нерэальна зрабіць, трэба хаця б 48 гадзін патраціць», – заявіў Клічко ў сваім звароце, што выкладзены ў сацсетках.

Клічко прапанаваў кандыдатам ўзяць на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з прафесійнай здачай аналізаў, і заклікаў Парашэнку і Зяленскага «не падманваць грамадзянаў Украіны».

3 красавіка кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі, які ў першым туры набраў больш за 30% галасоў, прапанаваў Пятру Парашэнку правесці дэбаты на тэрыторыі «Алімпійскага» – кіеўскага спартовага комплексу, што можа ўмясціць не менш за 70 тысяч гледачоў. Адной з умова ўдзелу ў дэбатах Уладзімір Зяленскі назваў здачу аналізаў на наркотыкі і алкаголь. Парашэнка пагадзіўся на ўмовы Зяленскага. 5 красавіка палітыкі здалі аналізы: Зяленскі ў прыватнай лабараторыі, а Парашэнка – у медпункце стадыёну «Алімпійскі».

Hавiны
Дэбаты пра дэбаты. Украінцы вымагаюць ад кандыдатаў рэальнай сустрэчы
2019.04.05 16:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў