«Даю вам 24 гадзіны». Зяленскі прапанаваў Парашэнку правесці дэбаты на футбольным стадыёне


Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі, які ў першым туры набраў больш за 30% галасоў, прапанаваў Пятру Парашэнку правесці дэбаты на тэрыторыі «Алімпійскага» – кіеўскага спартовага комплексу, што можа ўмясціць не менш за 70 тысяч гледачоў (падчас канцэртаў – да 100 тысяч).

Ролік з адпаведнай заяваю Зяленскага з’явіўся ў сацыяльных сетках.

Володимир Зеленський іде на дебати!

Володимир Зеленський іде на дебати!

Opublikowany przez Команда Зеленського Środa, 3 kwietnia 2019

Зяленскі кажа, што Парашэнка выклікаў яго на дэбаты і ён не збіраецца ўхіляцца ад гэтай прапановы, але мае свае ўмовы: дэбаты мусяць адбыцца на «Алімпійскам» у прысутнасці ўсіх ахвочых журналістаў і грамадзянаў Украіны. Ён таксама заявіў, што Парашэнка мусіць выказаць павагу да траціны ўкраінскага народу і сказаць, што ідзе на дэбаты не з «быдлам», не з «марыянеткаю Крамля ці Каламойскага», а з кандыдатам Зяленскім.

«Даю вам 24 гадзіны. ДумайЦЕ», – завяршае Зяленскі свой ролік.

  • Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў, які мусіць адбыцца 21 красавіка. У першым туры, па выніках праверкі 99,9% пратаколаў, Зяленскі набраў 30,24% галасоў, а Парашэнка 15,95%.
  • Перад першым турам Зяленскі і Парашэнка адмаўляліся ўдзельнічаць у дэбатах. Пасля першага тура нацыянальны тэлеканал «UA: Суспільне» выступіў з прапановаю правесці дэбаты паміж кандыдатамі, а таксама заклікаў украінцаў стымуляваць Парашэнку і Зяленскага да гэтага. Была распачатая кампанія «Дэбаты – чэлэндж»: у сацсетках пачалі пашырацца пасты з тэгамі #хочубачитидебати, #дебати_челендж, #debate_challenge и #дебаты_челендж.
Фота + Відэа
Віктарыны, стэндапы, караоке. Якім быў кандыдат Зяленскі ў выбарчую ноч
2019.04.01 10:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў