Украінскую IT-кампанію падазраюць у «зліве» вайсковых базаў дадзеных расейскім спецслужбам


Львоўскі аддзел Службы бяспекі Украіны (СБУ) выкрыў «камерцыйную структуру», якая пры дапамозе забароненага ва Украіне праграмнага забеспячэння «Парус» і «Афина», скрала базы дадзеных дзяржустановаў і вайсковых падраздзяленняў.

Кампанія легальна абслугоўвала базы дадзеных каля 100 дзяржаўных установаў.

Паводле СБУ, «дзеянні злачынцаў ствараюць перадумовы для ўцечкі інфармацыі з абмежаваным доступам».

Праграмы «Парус» і «Афина» аднаўляюцца з сервераў, якія знаходзяцца ў Расеі і скрадзеная інфармацыя можа стаць даступнаю «краіне-агрэсару», паведмляе СБУ.

У дачыненні да злачынцаў распачалі крымінальную справу. Правяраецца версія аб спробе перадачы скрадзенай інфармацыі расейскім спецслужбам.

Hавiны
Чэхія абвінаваціла ГРУ і ФСБ у кібератаках на МЗС і Мінабароны
2018.12.03 20:15

cez/ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў