Чэхія абвінаваціла ГРУ і ФСБ у кібератаках на МЗС і Мінабароны


Служба інфармацыі і бяспекі Чэхіі (BIS) у выніковым дакладзе за 2017 год абвінаваціла ГРУ і ФСБ у кібератаках. Адной з ахвяраў атакі стаў МЗС Чэхіі, другой – міністэрства абароны краіны, піша bbc.com.

Самая магутная кібератака працягвалася з пачатку 2016-га да пачатку 2017 года, гаворыцца ў дакладзе. Хакеры спрабавалі атрымаць доступ да інфармацыйных сістэмаў МЗС Чэхіі. Ім удалося скапіяваць лісты і ўкладзеныя файлы са 150 паштовых скрыняў супрацоўнікаў МЗС, прызналі ў BIS.

Чэшскія спецслужбы абвінавачваюць ва ўзломе Turla – адну з найстарэйшых груповак рускамоўных хакераў. Так, яшчэ ў канцы 1990-х гадоў ФБР і Скотланд-Ярд знайшлі ў кодзе аднаго з вірусаў гэтай групы подпісы аўтараў – iron, max і rinat. Таксама ў кодзе сустракалася слова Vnuk.

Другая кібератака пачалася ў снежні 2016 года. Яе мэтай таксама быў МЗС Чэхіі, а другой мішэнню стала абароннае ведамства. Хакерам, паводле BIS, удалося падмяніць сеткавы адрас міністэрства абароны і арміі Чэхіі ды размясціць пад гэтым адрасам вірус X-Agent.

У 2016 годзе амерыканская кампанія CrowdStrike заявіла, што хакеры заразілі X-Agent’ам праграмы, якімі карыстаюцца ва ўкраінскай арміі. Мінабароны Украіны зняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

Другую кібератаку чэшскія спецслужбы звязваюць з хакерамі Fancy Bear. Услед за ўладамі ЗША чэшскія спецслужбы мяркуюць, што за гэтай назвай хаваецца расейская выведка, а менавіта ГРУ.

Hавiны
Медыі: Спроба расейскіх хакераў атакаваць урадавую сетку Нямеччыны правалілася
2018.03.18 10:28

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў