«Праймарыз» пачаліся сёння са штата Аёва, а пазней галасаванне ў форме кокусы (традыцыйны метад выбараў дэлегатаў, якія галасуюць на нацыянальным зʼездзе) пройдзе ў штатах Невада, Нью-Гэмпшыр і Паўночная Караліна.
Функцыя праймарыз – вызначыць найбольш перспектыўнага кандыдата ад кожнай партыі для для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах на асноўным этапе.
Паводле апытанняў, сярод удзельнікаў першасных выбараў Рэспубліканскай партыі лідыруе мільярдэр Дональд Трамп, яго галоўны супернік – сенатар ад штата Тэхас Тэд Круз. Найбольш папулярным кандыдатам ад партыі дэмакратаў на сёння зʼяўляецца экс-дзяржсакратар ЗША і былая першая лэдзі Гілары Клінтан, яе бліжэйшы «ганіцель» – сенатар ад штата Вермонт Бэрні Сандэрс.
Першасныя выбары скончацца ў чэрвені правядзеннем выбараў у акрузе Калумбія.
ДР, belsat.eu