У YouTube беларусы звяртаюцца да Лукашэнкі, каб той не прымаў удзел у выбарах


Больш за 300 відэазваротаў апублікаваныя на Youtube-канале «Лукашэнка, не балатуйся, адпачні!» Стваральнікі каналу запрашаюць беларусаў далучыцца да акцыі і дасылаць відэа на паштовую скрыню.

Youtube-канал з’явіўся 24 лістапада. Ініцыятары праекту ўзгадалі словы кіраўніка Беларусі, які распавёў, што не мае намеру трымацца за ўладу.

«Калі людзі мяне не падтрымаюць на нейкіх выбарах, я на іх не пакрыўджуся. Я ўжо адпрацаваў прыстойную колькасць гадоў. Гэта вы думайце, вылучацца мне на гэтых выбарах ці не… Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых выбарах. Але калі буду адчуваць, што вы катэгарычна супраць, вядома, буду перажываць, але тым не менш вы павінны маю кандыдатуру адрынуць на выбарах. І я паабяцаў, што сінімі пальцамі за крэсла трымацца не буду», – сказаў Лукашэнка на выбарчым участку 17 лістапада.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, ці будзе балатавацца на шосты тэрмін
2019.11.17 12:08

У адказ на гэта ўжо сотні чалавек даслалі свой відэазварот, у якім кажуць, што супраць таго, каб Аляксандр Лукашэнка балатаваўся ў прэзідэнты ў 2020 годзе.

Меркаванні
Ага, так вам і разагнаўся Лукашэнка на пенсію!
2019.11.28 17:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў