Лукашэнка распавёў, ці будзе балатавацца на шосты тэрмін


Пасля галасавання на выбарчым участку Аляксандр Лукашэнка распавёў і пра асабістыя планы. Кіраўнік краіны агучыў, ці плануе ён ісці на шосты прэзідэнцкі тэрмін у 2020 годзе, а таксама на сёмы – у 2025 годзе. Пра гэта піша TUT.BY.

«Божа, я можа да 2025 годзе не дажыву! Не дай Бог, вядома, хочацца яшчэ пажыць – дзеці ж малыя. Калі людзі мяне не падтрымаюць на нейкіх выбарах – я на іх не пакрыўджуся. Я ўжо папрацаваў дастатковую колькасць гадоў. Калі шануеце стабільнасць, развіццё дзяржавы, каб вас не прадалі і не загналі нікуды, – калі ласка, прыйдзіце і скажыце: паслухай, прэзідэнт, ты яшчэ здаровы… Так, мы небагатыя – але не таму што Лукашэнка кепскі, а таму што дрэнна яшчэ часам працуем, і ў нас няма таго, што ёсць у Расеі і іншых краінах», – эмацыйна адрэагаваў Лукашэнка.

Палітолаг: «Сыход Лукашэнкі будзе падобны да казахскага, калі кіраўнік нібы сыходзіць, але насамрэч застаецца»

Кіраўнік краіны ўдакладніў, што ў будучым годзе мае намер балатавацца шосты раз на пасаду прэзідэнта краіны.

Акрамя іншага кіраўнік краіны распавёў, што яму прадставілі магчымыя змены ў Канстытуцыю краіны.

«Я заяўляў пра тое, што нам трэба ісці да гэтага. Дурное было б з майго боку заявіць, што мы да прэзідэнцкіх выбараў зменім Канстытуцыю. Элементы новай Канстытуцыі з пункту гледжання Канстытуцыйнага Суда мне прадстаўлены», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Улада яшчэ не вырашыла, ці пусціць сёлета апазіцыю ў Палату прадстаўнікоў

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары