Хакерская група, якая называе сябе Fancy Bear, выклала на сайце fancybear.net новыя дакументы, атрыманыя ў выніку ўзлому кампутарных сістэм Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.
У чарговай публікацыі распавядаецца пра атлетаў з Вялікабрытаніі, Даніі, Аўстраліі, Іспаніі і Нямеччыны, якія ў ходзе Алімпіяды ў Рыа з дазволу лекараў ВАДА прымалі забароненыя прэпараты ў тэрапеўтычных мэтах.
Fancy Bear пачалі выкладваць дакументы ВАДА 14 верасня. У першых двух публікацый хакеры выклалі дакументы, якія пацвярджаюць прыём забароненых прэпаратаў атлетамі з ЗША і Расеі.
Супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў і ВАДА ўсклалі адказнасць за ўзлом на хакераў, звязаных з Расеяй. У Хоць у Крамлі гэтыя абвінавачванні абвяргаюць, кіраўнік МАК Томас Бах заклікаў Расею спыніць хакерскія атакі на антыдопінгавае агенцтва.