На афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расеі апублікаваныя папраўкі ў закон «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі», падпісаныя прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Згодны новых нормаў закону забараняецца размяшчаць на вулічных табло інфармацыю аб курсах валют.
Законапраект быў прыняты 5 снежня сёлета ў Дзярждуме большасцю галасоў дэпутатаў.
Ініцыятыва аб абмежаванні належыць Цэнтрабанку Расеі. Паводле галоўных банкіраў краіны з дапамогаю вулічных табло прыватныя пункты абмены валютаў прыцягваюць людзей, у той час як буйныя банкі размяшчаюць інфармацыю аб курсах унутры памяшканняў.
СК, belsat.eu