Расейскі рубель стаў самай рызыкоўнай валютай у свеце


Упершыню за апошняе паўгоддзе турэцкая ліра саступіла званне самай рызыкоўнай валюты ў свеце расейскаму рублю. Такія звесткі грунтуюцца на дзеяннях міжнародных трэйдэраў, якія набываюць і прадаюць валюту на рынку.

Паводле Bloomberg на расейскі рубель моцны ціск аказвае зніжэнне коштаў на нафту, а таксама рызыка ўзмацнення жорсткасці амерыканскіх санкцыяў. Моцны ўдар па пазіцыі і даверу да рубля адыграў і інцыдэнт у Керчанскай пратоцы.

У выніку палітычнай няпэўнасці курс долара можа вырасці нават да 80-90 руб. Такі прагноз утрымліваецца ў аналітычным аглядзе РАНХіГС і Інстытуту эканамічнай палітыкі імя Гайдара. У даследаванні гаворыцца, што верагоднасць падобнага сцэнару вельмі высокая.

Акрамя палітычных чыннікаў, рост курсу долара ў Расеі можа адбыцца пры ўмове зніжэння коштаў на нафту да ўзроўню 50-55 долараў за барэль. У такіх варунках варта чакаць інфляцыі ў памеры нават болей за запланаваныя 4 адсоткі.

Эксперты распавялі, што будзе з курсам долара да канца года

СК, belsat.eu, паводле GAAP.RU

Глядзі таксама
Каментары