У Нацыянальным аэрапорце з'явіліся «забойцы вірусаў»


Для абеззаражання паветра ў Нацыянальным аэрапорце ўсталявалі бактэрыцыдныя ўльтрафіялетавыя рэцыркулятары паветра.

«Прылады ўсталяваныя ў саюзным і міжнародным сектарах прылёту, у транзітнай зоне, у пакоі маці і дзіцяці, а таксама ў службовых памяшканнях персаналу, задзейнічанага ў абслугоўванні паветраных судоў і пасажыраў», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацыянальнага аэрапорту.

Ультрафіялетавыя прамяні могуць забіваць мікраарганізмы наўпрост і ўздзейнічаць на іхны ДНК, пазбаўляючы здольнасці да размнажэння. Найбольш адчувальныя да ўльтрафіялету вірусы і бактэрыі ў вегетатыўнай форме.

Таксама ў месцах агульнага карыстання і службовых памяшканнях аэравакзалу ўсталявалі 60 дазатараў з дызінфікуючым сродкам.

Hавiны
Мінздароўя Беларусі: 14 500 чалавек цяпер на каронавірусным кантролі
2020.03.04 17:04

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў