Намеснік міністра аховы здароўя Наталля Жукава паведаміла, што каля 14 500 чалавек, якія маглі мець кантакт з інфікаванымі каронавірусам, цяпер знаходзяцца «на кантролі». Заява прагучала на супольным брыфінгу Мінздароўя і МЗС Беларусі.
На брыфінгу прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя падкрэсліла, што прэвентыўныя захады дапамагаюць стрымліваць распаўсюджванне віруса.
Па стане на 4 сакавіка ў Міністэрства аховы здароўя на каронавірусным кантролі знаходзіліся каля 14 500 чалавек. Гэта людзі, якія знаходзіліся ў асяроддзі інфікаваных, або прыбылі з краінаў з успышкамі каронавіруса.
Падчас прэс-канферэнцыі Наталля Жукава падкрэсліла, што Міністэрства аховы здароўя не плануе прапаноўваць закрываць межы і спыняць міжнародныя кантакты. Пакуль Мінздароўя лічыць мэтазгодным толькі перанос масавых мерапрыемстваў на больш познія даты.
Намеснік кіраўніка МЗС Андрэй Дапкюнас паведаміў, што ў Міністэрстве замежных справаў была створаная рабочая група па перадухіленню распаўсюджвання каронавіруса.
ЮВ belsat.eu