У Менску ад раніцы пратэстоўцы перакрываюць дарогі


14 кастрычніка ад раніцы ў Менску пратэстоўцы перакрывалі рух аўтаў на вуліцах Раманаўская Слабада і Ціміразева.

Актыўна блакаваць рух аўтаў у Менску пачалі з вечара панядзелку 12 кастрычніка. Гэта стала адказам пратэстоўцаў на гвалт міліцыянтаў у дачыненні ўдзельнікаў маршу пенсіянераў.

Пратэсты ў Беларусі працягваюцца з 9 жніўня. Напярэдадні Святлана Ціханоўская абвесціла Аляксандр Лукашэнку народны ўльтыматум: цягам 13 дзён Лукашэнка мусіць сысці ў адстаўку, спыніць гвалт сілавікоў і вызваліць палітвязняў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў