У Маскве памёр вядомы актор Сяргей Юрскі. Ён граў Астапа Бэндэра ў стужцы «Золотой теленок»


Пра гэта паведамляе ria.ru, спасылаючыся на прэс-службу Тэатру імя Моссавету.

Актору было 83 гады.

Сяргей Юрскі нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1935 годзе. Ён скончыў акторскі факультэт Ленінградскага тэатральнага інстытуту імя А. Н. Астроўскага. Працаваў у Вялікім драматычным тэатры ў Ленінградзе і Тэатры імя Массавету ў Маскве.

Юрскі вядомы па ролях у савецкіх кінастужках: «Республика ШКИД», «Любовь и голуби», «Золотой теленок», «Место встречи изменить нельзя».

Юрскі таксама паставіў некалькі спектакляў у Тэатры Массавету.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў