У апошнім абнаўленні Instagram з’явілася магчымасць апісання фатаграфіяў для слабавідушчых людзей. Цяпер дзякуючы алгарытмам кампʼютарнага гледжання прыкладанне зможа апісваць фатаграфіі ў смартфонах з уключанай функцыяй чытання з экрана.
Спецыяльная функцыя, што зʼявілася ў Instagram, дазволіць праглядаць стужку карыстальнікаў з дрэнным зрокам. Для гэтага трэба будзе на смартфоне падключыць галасавое апісанне. Дадатак, заснаваны на тэхналогіі кампʼютарнага гледжання, у тым ліку распазнанні абʼектаў ад Facebook, зможа дакладна апісваць малюнак на здымку.
Акрамя гэтага, Instagram падключылі функцыю, з дапамогай якой можна дадаць апісання фатаграфіяў для слабавідушчых карыстальнікаў.
ІІ, belsat.eu, паводле Интерфакс