25 сакавіка кампанія маладзёнаў вырашыла распіць бутэльку гарэлкі ў аўтамабілі. Пасля ўладальніку аўта спатрэбілася кудысьці ехаць. Разам з ім у салоне былі яшчэ два пасажыры нападпітку.
Паводле гарадзенскай ДАІ, хлопцы ехалі ў бок вуліцы Курчатава. На адным з перакрыжаванняў кіроўца ўдарыў два аўты, якія спыніліся на чырвоны сігнал святлафору.
Удзельнікі аварыі выклікалі ДАІ. Праз нейкі час кіроўца Mazda проста сышоў з месца ДТЗ. За кіраўніцу сеў ягоны знаёмы і зʼехаў.
Пазней аўтамабіль разам са знаёмым кіроўцы знайшлі ў гаражным масіве ў раёне мясакамбінату. Утрыманне алкаголю ў яго на момант агляду перавышала дапушчальную норму больш чым у восем разоў. Мужчына ўжо мае судзімасць і пазбаўлены права кіравання на больш як чатыры гады.
ДР belsat.eu