У Гомлі развіталіся з Аляксандрам Віхорам. Ён стаў другой ахвярай міліцэйскага бязмежжа


Аляксандр Віхор загінуў 11 жніўня, сёння ў Гомлі яго праводзілі ў апошні шлях. Ён стаў другім чалавекам, чыя смерць была афіцыйна пацверджаная падчас пратэстаў у Беларусі. У пасведчанні аб смерці Аляксандра Віхора напісана: прычына смерці высвятляецца.

Развітанне з Аляксандрам Віхорам у Гомлі.
Фота: «Белсат»
Развітанне з Аляксандрам Віхорам у Гомлі. 16 жніўня, 2020 г. Гомель, Беларусь.
Фота: Belsat.eu
Святлана Віхор, маці Аляксандра Віхора. Фота: Belsat.eu
Святлана Віхор, маці Аляксандра Віхора. 16 жніўня, 2020 г. Гомель, Беларусь.
Фота: Belsat.eu

Адпявалі Аляксандра Віхора ў Міхайлаўскім храме ў Касцюкоўцы. Да яго прыйшлі тысячы людзей.

Маці Аляксандра Святлана Віхор эмацыйна звярнулася да прысутных: «Тыя, хто быў з сынам побач, прасілі, каб яму аказалі дапамогу. Але ніхто гэтага не зрабіў! Яму нельга было там заставацца, ён там задыхаўся! Тыя, хто быў побач, адгукніцеся. Трэба даказаць, што дзіця маё не памерла. Мой сын загінуў! Я хачу дамагчыся, каб пакаралі тых, хто яго катаваў!»

Пахаванне Аляксандра Віхора, які загінуў на акцыі пратэсту ў Гомелі. 16 жніўня, 2020 г. Гомель, Беларусь.
Фота: Belsat.eu
Развітанне з Аляксандрам Віхорам у Гомлі.
Фота: «Белсат»
Развітанне з Аляксандрам Віхорам у Гомлі. 16 жніўня, 2020 г. Гомель, Беларусь.
Фота: Belsat.eu
Сяргей Шоман
Фота: «Белсат»

Развітацца з Аляксандрам прыйшоў гамяльчук Сяргей Шоман. Ён быў таксама затрыманы падчас пратэстаў і заяўляе, што быў з Сашам пасля суда ў адной машыне. Кажа, што загінулы кепска сябе адчуваў, спрабаваў выйсці і клікаў маму. Падчас канваявання ў ІЧУ ў аўтамабілі распылілі пярцовы газ. «У яго была істэрыка, але міліцыянты не рэагавалі. Сашу выводзілі апошнім з машыны», – гаворыць Сяргей Шоман.

Арганізатары пахавання паведамілі, што ДАІ разварочвае аўтобусы з людзьмі, якія маюць намер ехаць з Гомля на пахаванне ў Касцюкоўку.

Аляксандр Віхор стаў другім чалавекам, чыя смерць была афіцыйна пацверджаная падчас пратэстаў у Беларусі. Першы – Аляксандр Тарайкоўскі, загінуў у Менску 10 жніўня, з ім развіталіся 15 жніўня.

МБ belsat.eu

Стужка навінаў