У Берасці затрымалі блогера і прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава


Паводле сведак на блогера зладзілі сапраўднае паляванне.

Сёння 15 чэрвеня а 19:28 стала вядома аб затрыманні блогера і прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава. Аб гэтым «Белсату» паведаміў кіроўца Кабанава, які мае на імя Алег.

Алег паведаміў «Белсату», што Кабанаву патэлефанавалі з паліклінікі [у блогера раней быў дыягнаставаны каронавірус – belsat.eu] і запрасілі на нейкія працэдуры.

Аляксандр Кабанаў.
Фота: Belsat.eu

«Аляксандр падазраваў, што гэта можа быць правакацыя, бо тэст ужо быў адмоўны. Таму я паехаў разам з ім, прасачыў, каб ён бяспечна патрапіў у паліклініку. Там ён адмовіўся ад працэдур, і мы пайшлі ў краму, купіць паесці», – кажа мужчына.

Калі яны падыходзілі да крамы, Алегу патэлефанавалі з ДАІ. Маўляў, патрапіў у ДТЗ і схаваўся з месца злачынства. Пакуль ён разбіраўся з ДАІ, на Аляксандра зладзілі сапраўднае паляванне і ў выніку затрымалі.

Hавiны
У блогера Аляксандра Кабанава – COVID-19, Сяргея Пятрухіна забралі ў шпіталь з ізалятару
2020.05.12 20:06

«Асаблівы цынізм у тым, што Саша 2 месяцы быў на самаізаляцыі. Ён з хаты не выходзіў, не мог анічога здзейсніць», – наракае Алег.

Зараз Кабанаў знаходзіцца ў берасцейскім ІЧУ. Прычыны затрымання невядомыя. Берасцейскія актывісты шукаюць адваката і арганізоўваць перадачы.

«Будзем спрабаваць выцягваць яго законнымі метадамі», – гаворыць Алег.

  • Гэтая прэзідэнцкая кампанія вылучаецца сваёй надмернай жорсткасцю ўжо на першых этапах. 29 траўня ў Горадні быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 8 ягоных паплечнікаў. Усе яны прызнаныя палітвязнямі.
  • Пазней, 11 чэрвеня, пачаліся ператрусы і арышты сярод кіраўніцтва «Белгазпрамбанку», якім 20 гадоў кіраваў магчымы кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў