Паводле Міністэрства аховы здароўя, 15 пацыентаў ужо выпісалі з медычных установаў, яшчэ 61 асоба знаходзіцца ў больніцах.
«На сённяшні дзень 15 пацыентаў, у якіх тэст даў станоўчы вынік, ужо вылечаныя і выпісаныя з медычных установаў. Яшчэ 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях пад пастаянным медычным кантролем і на лячэнні. Частка з пацыентаў гэтай катэгорыі пасля праходжання лячэння ўжо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі. Плануецца, што яна адбудзецца на пачатку наступнага тыдня», – паведаміла ведамства ў афіцыйным Telegram-канале.
З 23 студзеня 2020 года Беларусі зроблена больш за 20 тыс. тэстаў на каронавірус.
20 сакавіка паведамлялася, што за тры тыдні з моманту выяўлення першага пацыента ў Беларусі зафіксавалі 69 выпадкаў заражэння.
ЮВ/ДД belsat.eu