У Беларусі ўвялі адказнасць за рэабілітацыю нацызму. Ці адкажа Лукашэнка?


У нашай краіне цяпер існуе крымінальная адказнасць за наўмысныя дзеянні дзеля рэабілітацыі нацызму. Адпаведныя змены прадугледжвае закон аб змяненні Крымінальнага кодэксу, які падпісаў кіраўнік дзяржавы.

Цяпер рэабілітацыя нацызму будзе прыроўненая да распальвання расавай або іншай сацыяльнай варожасці, паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Аб’ектыў
Да пяці гадоў турмы за «рэабілітацыю нацызму»
2018.12.06 20:44

13 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект, якім змяняецца закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». Дакумент, у прыватнасці, уводзіць забарону на рэабілітацыю нацызму, прапаганду, публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд, захоўванне і набыццё з мэтай распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, дае вызначэнні тэрмінаў «нацызм», «рэабілітацыя нацызму» і «нацысцкая сімволіка і атрыбутыка».

Адказнасць за рэабілітацыю нацызму можа даходзіць да пяці гадоў зняволення.

Hавiны
Ці пагражае закон Шуневіча пра нацызм калекцыянерам і рэканструктарам?
2019.01.15 10:49

Калі б такі закон існаваў раней, пад яго дзеянні мог бы патрапіць і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які заяўляў у адным з інтэрв’ю, што не толькі дрэннае было звязанае ў Нямеччыне з асобай нацысцкага лідара Адольфа Гітлера.

«Не можа быць у нейкім працэсе ці ў нейкім чалавеку ўсё чорнае ці ўсё белае. Ёсць і станоўчае. Гітлер сфармаваў моцную Нямеччыну, дзякуючы моцнай прэзідэнцкай уладзе. Тут нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, і пры Гітлеры гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшай кропкі», – адзначаў кіраўнік дзяржавы.

Праўда, у пазнейшых інтэрв’ю Лукашэнка адмовіўся ад сваіх словаў і назваў іх «фальшыўкай, сфабрыкаванай у Польшчы».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў