У 2018 годзе 170 000 беларусаў узялі ўдзел у латарэі green card, каб эміграваць у ЗША


171 134 беларусы ўзялі ўдзел у латарэі на атрыманне віду на жыхарства ў ЗША. Летась у латарэі паўдзельнічалі 135 223 грамадзяніна Беларусі, паведамляе travel.state.gov.

У 2016 годзе колькасць ахвочых эміграваць у Злучаныя Штаты была на 73 % менш, чымся ў 2018-м – 98 797 чалавек.

Грын-карта – дакумент, які пацвярджае наяўнасць віду на жыхарства неграмадзянаў ЗША. Выйграць грын-карту можна ў штогадовай латарэі, якую праводзіць амерыканскі ўрад.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары