Ці будзе ПДВ абараняць Беларусь ад Расеі? Адказваюць дэсантнікі


Блакітныя берэты, цяльняшкі ды тосты «За радзіму!». З гэткімі атрыбутамі былыя дэсантнікі адзначаюць сваё свята. Але гэта дэманстрацыя вонкавых сімвалаў. Мы ж запыталі маладзёнаў пра іхныя погляды, а менавіта: на чыім баку будуць дэсантнікі, калі раптам «зялёныя чалавечкі» прыйдуць у нашую краіну? На баку Расеі ці Беларусі?

«Прадзеды гэтую тэрыторыю гадамі зараблялі, у часы Вялікай Айчыннай вайны выбівалі. А мы так проста скажам «а ну, канечне, расейцы, прыходзьце, забірайце»? А не, херушкі!!!», – зазначыў адзін з дэсантнікаў.

Больш меркаванняў – у відэа.

Стужка навінаў