Сапраўдныя мужчынскія эмоцыі ў Дзень ПДВ (Фотарэпартаж)

photo

Дзень ПДВ у Менску

Свята паветрана-дэсантных войскаў адсвяткавалі ў Менску з півам ды абдымкамі.

Дзень ПДВ у Менску

Да былых вайскоўцаў далучыліся іхныя дзяўчаты, якія ў знак салідарнасці таксама надзелі цяльняшкі.

Дзень ПДВ у Менску. Пагоня і бел-чырвона-беды сцяг

У Менску, гэтаксама як і ў Горадні, некаторыя з дэсантнікаў мелі на фуражках беларускую нацыянальную сімволіку.

Увесь фотарэпартаж:

Ці будзе ВДВ абараняць Беларусь ад Расеі? Адказваюць дэсантнікі

Блакітныя бярэты, цяльняшкі і тосты «За радзіму!» З гэткімі атрыбутамі былыя дэсантнікі адзначаюць сваё свята. Але гэта дэманстрацыя вонкавых сімвалаў, мы ж запыталі маладзёнаў пра іх погляды, а менавіта: на чыім баку будуць дэсантнікі, калі раптам зялёныя чалавечкі прыйдуць у нашу краіну? На баку Расеі ці Беларусі?

«Прадзеды гэтую тэрыторыю гадамі зараблялі, у часы Вялікай Айчыннай вайны выбівалі. А мы так проста скажам «а ну, канечне, расейцы, прыходзьце, забірайце»? А не, херушкі!!!», – зазначыў адзін з дэсантнікаў.

Больш меркаванняў – у відэа.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары