Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падоўжыў амерыканскія санкцыі супраць Расеі за анексію Крыму, паведамляецца на сайце Белага дому.
Сваім рашэннем Трамп працягнуў яшчэ на год абмежаванні, уведзеныя ў сакавіку 2014 году.
«Дзеянні і палітыка асоб, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ва Украіне, пагражаюць яе міру, бяспецы, стабільнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці і спрыяюць незаконнаму прысваенню яе актываў, а дзеянні і палітыка ўраду Расейскай Федэрацыі, уключаючы меркаваную анексію Крыму і прымяненне сілы ва Украіне, працягваюць прадстаўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША.
Таму я вырашыў, што неабходна працягваць надзвычайнае становішча ў краіне, абвешчанае ў Пастанове 13660 у дачыненні да Украіны», – гаворыцца ў паведамленні ад імя Трампа.
Як паведамлялася раней, дэмакраты Сената ЗША накіруюць зварот да дзяржсакратара Майку Пампэёў і міністра фінансаў Стывэна Мнучыну з патрабаваннем пакараць Расею за спробу паўплываць на прэзідэнцкія выбары 2020 году.