Трамп: Калі памрэ менш за 200 000, то гэта будзе поспех


Дзеянні кіраўніцтва ЗША можна будзе лічыць паспяховымі, калі каронавірус заб’е менш за 200 000 чалавек, заявіў Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме.

«Падумайце пра гэтую лічбу: 2,2 млн чалавек маглі б загінуць, калі б мы нічога не рабілі», – сказаў прэзідэнт ЗША.

«Калі мы зможам знізіць гэты паказнік да, як мы казалі, 200 000 чалавек, то, хоць гэта і жудасная лічба, гэта значыць, што мы ўсе зрабілі вельмі добрую працу», – мяркуе Дональд Трамп.

Раней дырэктар Нацыянальнага інстытуту алергічных і інфекцыйных захворванняў ЗША Энтані Фаучы (Anthony Fauci) выказаў меркаванне, што ў краіне ахвярамі каронавіруса могуць стаць ад 100 000 да 200 000 асобаў. Паводле яго, каронавірусам заразяцца мільёны людзей.

Hавiны
Трамп падпісаў закон аб выдзяленні 2,2 трыльёна долараў дапамогі эканоміцы ЗША
2020.03.28 14:28

Па стане на раніцу 30 сакавіка ў ЗША было больш за 142 тыс. інфікаваных. Каронавірус забіў там 2 502 асобы. Ахвярамі каронавіруса ў свеце ўжо сталі амаль 34 000 чалавек.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў