Трамп падпісаў закон аб выдзяленні 2,2 трыльёна долараў дапамогі эканоміцы ЗША


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падпісаў закон аб фінансавым падтрыманні эканомікі краіны ў сувязі з пандэміяй каронавірусу. Бізнес, грамадзяне краіны і сістэма аховы здароўя атрымаюць $2,2 трыльёна.

26 сакавіка Сенат Кангрэсу ЗША адзінагалосна прагаласаваў за законапраект аб захадах эканамічнага падтрымання кампаніяў, жыхароў і сістэмы аховы здароўя ЗША на фоне пандэміі каронавіруснай інфекцыі COVID-19.

Спіс антыкрызісных захадаў, якія прыняў Сенат ЗША, занатаваны на 880 старонках. Такім чынам гэта самы вялікі законапраект аб эканамічнай дапамозе ў гісторыі ЗША. Дакумент прадугледжвае вылучэнне 2,2 трыльёна долараў, што таксама з’яўляецца найбуйнейшай праграмай падтрымання ў гісторыі ЗША. Сродкі накіруюць грамадзянам краіны, бізнесу, медыкам.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

На працягу трох тыдняў амерыканскія кампаніі, якія пацярпелі праз каронавірус, атрымаюць 500 млрд долараў. 290 млрд долараў накіруюць на выплату амерыканскім сем’ям у выглядзе дапамогі ў памеры да 3000 долараў на сямʼю з чатырох асобаў. Дробныя прадпрымальнікі атрымаюць 350 млрд долараў у выглядзе крэдытаў, 250 млрд пойдуць на дапамогу па беспрацоўі, і яшчэ каля 100 млрд долараў атрымае сістэма аховы здароўя ЗША.

Раней фондавы рынак рэзка павялічыўся на фоне чаканняў, што Кангрэс ЗША ўхваліць пакет антыкрызісных захадаў ва ўмовах каронавірусу.

Hавiны
Сенат ЗША ухваліў праграму падтрымання эканомікі і грамадзянаў краіны
2020.03.26 08:44

Акрамя гэтага Злучаныя Штаты Амерыкі выдзелілі $ 274 млн на змаганне з каронавірусам у свеце. Грошы атрымае і беларуская сістэма аховы здароўя. У нашу краіну паступіць $ 1,3 млн на падрыхтоўку лабараторнай сістэмы, актывізацыю назірання за выпадкамі захворвання і г.д.

Hавiны
ЗША вылучаюць Беларусі $ 1,3 млн на барацьбу з COVID-19
2020.03.28 09:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў