«Толькі Масква! Мы – ніхто!» У Горадні прайшоў мітынг да 149-годдзя Леніна


Кто такой Ленин?

И Ленин – такой молодой… Даже в свою 149-ю годовщину! Что о нем знает и говорит молодежь? Читать: https://naviny.belsat.eu/ru/news/pochemu-zelenskij-ne-lukashenko/?fbclid=IwAR0tZzDpoXWRO_hEE8xbS7Yk5r0xQDGG4-75ZU8tRC8QBD5O2RngEVcU3wE

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Poniedziałek, 22 kwietnia 2019

На плошчы Леніна ў Горадні сабраліся некалькі дзясяткаў прыхільнікаў Кампартыі, каб ускласці кветкі да помніку правадыра пралетарыяту.

Прысутныя на міні-мітынгу на 149-я ўгодкі Леніна. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

На дзень нараджэння Уладзіміра Ільіча на плошчы Леніна ў Горадні пуста. Няма ані сцягоў, ані калонаў з прадпрыемстваў, ані моладзевых арганізацыяў з балонікамі і кветкамі. Затое ёсць 25 чалавек пенсійнага веку ля помніка правадыру і два сумуючых міліцыянта ў цывільным на лавачцы за 200 метраў ад месца правядзення мітынгу.

Прысутныя на міні-мітынгу на 149-я ўгодкі Леніна. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Прысутныя на міні-мітынгу на 149-я ўгодкі Леніна. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Пытаемся ў сівой жанчыны з кветкамі, якая прадстаўляецца Алай Васілеўнай, што ж для яе значыць гэты дзень:

«Вельмі важна! Гэта дзень аб’яднання ўсіх! Дзень камуністаў! Мы па гэтых запаветах пражылі ўсё жыццё. Хочам, каб і далей яно захоўвалася. Як усе каноны Божыя, так і запаветы ўставу камуністаў!»

Уладзімір Ягорычаў, адзін з выкладчыкаў Гарадзенскага ўніверсітэту. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Прысутныя на міні-мітынгу на 149-я ўгодкі Леніна. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Жанчына дзякуе і пад ручку з крыху маладзейшай сяброўкай ідзе ў бок помніка. Камуністы ўжо збіраюцца ля пастаменту, пачынаецца мітынг. Жанчына гадоў 60-ці прабачаецца перад прысутнымі за малалікасць мітынгу, маўляў, сёння працоўны дзень, таму моладзь не прыйшла, затое на гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі абавязкова будзе больш народу! Пасля – перадае слова Уладзіміру Ягорычаву, выкладчыку ГрДУ:

«Дагэтуль дыскусіі пра Леніна не сціхаюць, – прамаўляе Ягорычаў. – У нашым інфармацыйным стагоддзі, калі ўсё дазволена, палітычныя пігмеі пачалі бяздоказна і галаслоўна нявечыць ідэі Леніна. Але чаго яны дабіліся, зачарняючы Леніна? Вось Іосіф Вісарыёнавіч за 10 год перамог у вайне і падняў краіну!»

Прысутныя на міні-мітынгу на 149-я ўгодкі Леніна. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Прысутныя на міні-мітынгу на 149-я ўгодкі Леніна. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Далей прамоўца пераходзіць да сучасных рэаліяў, чамусьці крытыкуе расейскага прэм’ера Мядзведзева, нагадвае, што ў Еўропе перавыдаюць Маркса, рэкамендуе прысутным артыкул Леніна пра аб’яднаныя штаты Еўропы. Сучасным палітыкам Ягорычаў ставіць вердыкт: «Не хапае палітычнай волі!»

«Нават «Левадацэнтр» засведчыў, што імя Расеі – гэта Ленін і Сталін, – працягвае Ягорычаў. – Нехта там хацеў Івана Грознага – але гэта не тое. Уся нянавісць і чарната мінаюць. Але для гэтага, сябры мае, трэба змагацца за ленінскія пастулаты. Не загінула ленінская спадчына! Загінула яе няправільная інтэрпрэтацыя. Хай жыве 149-я гадавіна дня нараджэння вялікага Леніна! Ура!»

Прысутныя на міні-мітынгу на 149-я ўгодкі Леніна. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Далей выходзіць жанчына ў чорных акулярах і чытае верш:

«Без сомнения шли опасности, с четырех надвигаясь сторон,

Но была на планете партия – та, которую создал он!

Мир готов за нее поручиться перед будущим наверняка,

И лежит на пульсе Отчизны вечно ленинская рука!»

Прысутныя на міні-мітынгу на 149-я ўгодкі Леніна. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Верш доўгі і пафасны: пра Гавану, пакуты і холад, зямную кулю. Жанчына завяршае, ёй пляскаюць у далоні і крычаць «Брава!» Яшчэ некалькі хвілін займае ўзнагароджанне юбілейным медалём Святланы Піліпенка, якая шмат зрабіла для партыі ў Індурскім і Луцкаўлянскім сельсаветах. Мітынг скончаны, сакратарка партыйнай арганізацыі заклікае прысутных здаваць чырвоныя шалікі.

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Мы ж пераследуем мужчыну ў пінжаку, увешаным медалямі, які ідзе да старэнькага аўто, абклеенага партрэтамі Сталіна і Жукава, георгіеўскімі стужкамі ды іншай сімволікай.

«Люблю сімволіку расейскую! – кажа мужчына, які прадстаўляецца Уладзімірам Кавалёвым. – І герояў я паважаю! Тут Сталін і Жукаў – я іх люблю. Наша сям’я была пад ярмом. Калі немцы адступалі ў 1944-м, а з дзяцей немцы кроў хацелі браць… А савецкія войскі нас акружылі і вызвалілі!»

Прысутныя на міні-мітынгу на 149-я ўгодкі Леніна. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Мужчына распавядае, што ягоная жонка – сястра героя СССР, а на абклеенай машыне ён ездзіць ужо чатыры гады. Прызнаецца, што аднойчы ля дому сусед абурыўся сімволікай на аўто, але пенсіянер не разгубіўся і назваў яго «палякам» – даў адлуп ідэалагічнаму ворагу.

«Учора трэба было Кісялёва паглядзець, – працягвае пенсіянер. – Першае месца заняў ён! 87 % за тое, каб Сталін быў зараз – вось так! Расеі і Беларусі трэба аб’ядноўвацца даўно. Самае галоўнае – Расея. Толькі Масква! Мы ніхто!»

Кавалёў Уладзімір Мікалаевіч – уласнік машыны з партрэтам Сталіна і георгіеўскай стужкай. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Пенсіянер дзякуе журналістам за ўвагу і дадае, што не пʼе, таму і не пайшоў зараз з рэштай чальцоў партыйнай арганізацыі, а едзе дадому.

Машына з партрэтам Сталіна і георгіеўскай стужкай. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

АК, фота Васіль Малчанаў belsat.eu

 

Стужка навінаў