Танных авіябілетаў ў Беларусі ў бліжэйшай перспектыве не будзе


Кіраўніцтва дэпартаменту па авіяцыі Мінтрансу Беларусі разглядае магчымасць зʼяўлення ў нашай краіне лоўкост-кірункаў за кошт «Белавія». Выключэннем з’яўляецца пагадненне з авіяцыйнымі ўладамі Вугоршчыны па выкананні палётаў авіякампаніяй Wizz Air.

Паводле словаў дырэктара дэпартамента па авіяцыі Арцёма Сікорскага, у Беларусі варта развіваць лоўкост-маршруты перш за ўсё за кошт нацыянальнага авіяперавозніка, паведамляе TUT.by.

«Лоўкост-кампаніі запатрабуюць пэўных субсідыяў. Гэта эканамічная рэальнасць. Чаму мы павінны субсідаваць замежныя кампаніі, і даваць грошы камусьці, калі можам субсідаваць свайго перавозніка і стварыць такую ​​эканамічную рэальнасць, пры якой авіякампанія зможа прапанаваць лоўкост-тарыфы? Вось наша пазіцыя», – сказаў Арцём Сікорскі.

Hавiны
Чакаем лоўкостэраў у абласных аэрапортах!
2019.03.28 15:54

На сёння «Белавія» прапануе бадай адзіны лоўкост-маршрут – у маскоўскі аэрапорт Жукоўскі. Але пакуль дзяржава не мае сродкаў для субсідавання і падтрымання авіякампаніі. Таму, выказаў меркаванне Арцём Сікорскі, варта спадзявацца на зʼяўленне лоўкост-тарыфаў, але чакаць, што неўзабаве зʼявіцца магчымасць танна лётаць з Менску па ўсім свеце, пакуль не выпадае.

Hавiны
Дырэктар аэрапорту Менск пра лаўкосты: Мы абралі іншы кірунак
2017.11.02 10:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў