Чакаем лоўкостэраў у абласных аэрапортах!


Міністэрства транспарту і камунікацыяў зацікаўленае ў прыходзе лоўкостэраў у абласныя аэрапорты. Пра гэта паведаміў 28 сакавіка кіраўнік ведамства Аляксей Аўраменка.

Паводле яго, рэгіянальныя аэрапорты сёння адпавядаюць усім стандартам і за мінулы год практычна ўсе яны прадэманстравалі нядрэнную дынаміку, пераважна за кошт чартарных рэйсаў, паведамляе БелТА.

Hавiны
«Wizz Air» можа запусціць танныя рэйсы з Будапэшту ў Менск
2018.11.06 17:36

«Разам з тым мы зацікаўлены, каб прыйшоў лоўкост. Мы прапануем, мы адкрытыя ў гэтым плане», – адзначыў міністр.

Раней паведамлялася, што Мінтранс вывучае пытанне стварэння ў адным з абласных цэнтраў Беларусі базавага лётнішча для лоўкост-кампаніяў, якія могуць прыйсці ў Беларусь.

Hавiны
Савецкія лоўкосты. Куды ляталі самалёты з Магілёўскага аэрапорту ў 70-я гады?
2019.03.09 15:59

Нацыянальны аэрапорт прынцыпова не жадае працаваць з таннымі авіякампаніямі. «Мы абралі іншы кірунак. У нас усё ж Нацыянальны аэрапорт Менск, ён павінен развівацца па класічных узорах. А лоўкост-кампанія прывезла ў канчатковы пункт – далей твае праблемы. У тым жа Парыжы некалькі аэрапортаў, але лоўкост-кампаніі ляцяць не ў Шарль-дэ-Голь, а за 90 кіламетраў ад Парыжа, і дабірайся потым як ведаеш», – заявіў у 2017 годзе дырэктар Нацыянальнага аэрапорту Дзмітрый Мелікян.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў