Асуджанага ў Беларусі ўкраінца Шаройку могуць вызваліць 4 кастрычніка


Міністр замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка заявіў, што 4 кастрычніка будуць пазітыўныя навіны адносна карэспандэнта Украінскага радыё Паўла Шаройкі, якога ў Беларусі прысудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж.

«Заўтра адбудзецца саступка. Заўтра будзе тое, пра што СМІ з радасцю змогуць паведаміць», – заявіў ён у эфіры тэлеканалу «1+1».

Кіраўнік украінскага МЗС таксама анансаваў маштабны абмен затрыманымі з Расеяй ужо на наступным тыдні.

Украінскі суд вызваліў «беларускага шпіёна» Палітыку

Паводле яго, новы абмен будзе больш маштабны, чым напачатку верасня.

«У бліжэйшы час, я спадзяюся, і гэта ўжо літаральна на наступным тыдні, мы плануем яшчэ больш маштабны абмен», – заявіў ён.

Дэталяў міністр не ўдакладніў.

«Нам падабаецца дыктатура Лукашэнкі». Як Жытомір рыхтуецца да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў

3 кастрычніка стала вядома, што Новазаводскі раённы суд Чарнігава вызваліў з-пад варты грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыку, абвінавачанага ва Украіне ў зборы сакрэтнай інфармацыі. 4 кастрычніка ў Жытоміры мае адбыцца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары